Ці дорага абаграваць дом электрычнасцю?

23 Просмотры
Издатель
Мы ўжо два гады карыстаемся электракатлом для ацяплення хаты. Нарэшце вырашыў коратка расказаць пра гэты досвед.

Першапачаткова мы тры гады пражылі толькі на дровах - палілі імі камін з вадзяным контурам. Пасля таго, як у нас з'явілася электрычнасць, у сістэму ацяплення даставілі яшчэ электракацёл. І зараз можна выбіраць, чым грэць - дровамі ці электрычнасцю.

Калі цэлы месяц грэць нашу хату (94 квадрата) толькі электрычнасцю, то ў халодныя зімовыя месяцы ў сярэднім выходзіць 1200-1300 кВт·гадз - па тарыфе "4 капейкі" гэта прыкладна 50 рублёў. Але сюды ўваходзіць яшчэ і гарачая вада, бо ў нас бойлер таксама грэецца ад сістэмы ацяплення.

Калі ёсць яшчэ пытанні па электракатлу - пішыце ў каментарах, пастараюся адказаць.
__

https://www.instagram.com/chatazkraju/ - у Інсце больш цікавага пра нашу "хату з краю"
https://facebook.com/groups/chatazkraju/ - у Фэйсбуку супольнасць для абмену досведам і абмеркавання праблемных будаўнічых пытанняў
Категория
Котельное оборудование
Комментариев нет.